Сэрвісы

Віншуем Касмачову Вольгу Міхайлаўну

30 мая 2015 года пад эгідай Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі адбыўся Беларускі адборачны тур 14-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”, у якім прынялі ўдзел трынаццаць студэнтаў з розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічаюць і студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, дэманструючы высокія вынікі. І гэты год не стаў выключэннем: Касмачова Вольга Міхайлаўна, студэнтка IIІ курса, заняла другое месца і засведчыла цудоўнае веданне кітайскай мовы і культуры, а таксама свае творчыя здольнасці.
{gallery}2015-06-01{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image