Сэрвісы

6 нумар "Маладосці"

 
На вокладцы шостага нумара часопіса “Маладосць” – задуменны Быкаў. Задумвацца –  любімы занятак “Маладосці”, і да гэтага яна імкнецца прывучыць сваіх чытачоў. Нагодаў задумацца ў шостым нумары хапае: гісторыя маладога хіміка ад Бога Багдана Ранішэнкі, развагі аб правінцыйнасці ў выглядзе фотавыставы, а таксама (ўвага!) інтэрв’ю з самім Васілём Быкавым! Апошняе было запісана ў далёкім 1985-м для радыёперадачы, але цалкам дагэтуль нідзе не друкавалася. З інтэрв’ю вы даведаецеся, хто быў любімым кампазітарам пісьменніка і што думаў Быкаў пра моладзь. Літаратурная частка шостай “Маладосці”: працяг “метагістарычных эцюдаў” Міколы Каляднага “Ільвінае вока”, падборка маладой паэткі Наталлі Алейнікавай, апавяданні Крысціны Бандурынай, пранікнёныя вершы  Алёны Папко… І шмат яшчэ рознага-цікавага! 
 
Image

Рэсурсы

Image
Image