Сэрвісы

Дабрачынны вечар «За здаровую будучыню»

3 верасня ў культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы» быў праведзены дабрачынны вечар «За здаровую будучыню». У якасці гасцей на вечары прысутнічалі студэнты філалагічнага факультэта.
Галоўным арганізатарам мерапрыемства стаў Міжнародны Дабрачынны Фонд Юрыя Розума, які займаецца дапамогай таленавітай моладзі ў музычнай сферы. Не ўпершыню была закранута адна з надзённых праблем нашага часу – шкодныя звычкі маладога пакалення.
Выхад на сцэну тэлевядучага АНТ Алега Лепешанкова і вядучай «Радыё АНТ» Алены Есінай заінтрыгаваў гледачоў. Вядомыя беларускія журналісты запрасілі на сцэну Айца Фёдара, які выступіў з заклікам не паддавацца заганам і памятаць, што шкодныя звычкі разбураюць не толькі чалавека як асобу, але і грамадства наогул. Захапленне гледачоў выклікаў і Аляксандр Навапашын – протаіерэй, уганараваны мноствам ордэнаў за заслугі перад грамадствам, сярэбраны прызёрсярод ветэранаў на Кубке свету па паўэрліфцінгу, да таго ж яшчэ і кінарэжысёр. Ужо доўгі час ён займаецца рэабілітацыяй нарказалежных і раіць любіць спорт і жыццё, замест таго, каб капаць сабе яму.З прамовай выступілі таксама чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы Аляксандра Наркевіч і маці чатырох дзяцей, васьміразовая чэмпіёнка свету па велагонках Наталля Цылінская. Падзею ўпрыгожылі зоркі беларускай эстрады: Вольга Барабаншчыкава, Яўген Слуцкі, Таццяна Бутырская, Патрыцыя Курганава, якая не бачыць свет з дзяцінства, але працягвае атрымліваць асалоду ад жыцця дзякуючы музыцы, а таксама Герман Цітоў, які сваім выступам выклікаў буру эмоцый і апладысментаў.
Заканчэннем мерапрыемства стаў прагляд фільма Аляксандра Навапашына «Меня это не касается», які на самой справе тычыцца кожнага, бо накіраваны на прафілактыку наркаманіі ў моладзевым асяроддзі.
Кожнаму з прысутных студэнтаў было вельмі цікава пачуць парады знакамітых людзей на тэму здаровага ладу жыцця, усвядоміць сябе адказным за свае ўчынкі і вынесці нешта карыснае для сябе.
«Вельмі спяшалася на гэтую імпрэзу і трохі спазнялася. Стаміўшыся, я спачатку ўвогуле пашкадавала, што пайшла. Але, як толькі ўвайшла ў залу і ўбачыла некалькі выступленняў, адразу змяніла сваё меркананне. Ніколі ў маім жыцці мерапремствы, прысвечаныя тэме здаровага ладу жыцця, не былі такімі незвычайнымі, яркімі і інтрыгуючымі!» — падзялілася ўласнымі ўражаннямі першакурсніца, студэнтка нямецкага аддзялення Мішкова Ганна.
Мы жадаем, каб вашае жыццё было насычаным і цікавым, а для гэтага ніколі не забывайцеся, што толькі Вы адказныя за свае ўчынкі.
Выбірайце Жыццё!
{gallery}2015-09-18{/gallery}
 
Image

Рэсурсы

Image
Image