Сэрвісы

Семінар-практыкум “Самаарганізацыя, або Як рабіць тое, што любіш…”

Псіхалагічная служба БДУ і Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта запрашаюць на семінар-практыкум “Самаарганізацыя, або Як рабіць тое, што любіш, і любіць тое, што робіш”.
Як аптымальна расходваць энергію падчас працы?
Ці магчыма навучыцца станоўча рэагаваць на нечаканыя падводныя камяні ў любімай справе?
Як пераўтварыць абавязак у захапленне?
Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць 14 кастрычніка ў 14.25 у аўдыторыі 84.
Прыходзьце за карыснымі ведамі!
Image

Рэсурсы

Image
Image