Сэрвісы

Адкрытая лекцыя-прэзентацыя Таццяны Іванаўны Шамякінай

29 верасня 2015 г. у рамках серыі мерапрыемстваў “БДУ ў кантэксце дасягненняў” адбылася адкрытая лекцыя-прэзентацыя загадчыцы кафедры беларускай літаратуры і культуры доктара філалагічных навук прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай “Беларускае літаратуразнаўства: навуковыя дасягненні і праблемы адукацыі”.
На лекцыі сабраліся як студэнты, так і выкладчыкі БДУ.
Таццяна Іванаўна агучыла дасягненні беларускага літаратуразнаўства, вызначыла праблемы, якія ёсць як у даследаванні і выкладанні літаратуры, так і ў сучаснай адукацыі і гуманітарных навуках.
Цікава было пачуць з вуснаў прафесара гісторыю кафедры, што пад рознымі назвамі існавала з 1922 г., расказы пра слынных літаратуразнаўцаў, якія працавалі на факультэце, успаміны пра класікаў беларускай літаратуры і даследчыкаў, у якіх Таццяне Іванаўне пашчаслівілася вучыцца або з якімі працаваць. Па-новаму загучалі імёны І М.Р.Ларчанкі, І.Я.Навуменкі, А.А.Лойкі.
Закранула Т.І.Шамякіна і дасягненні іншых літаратуразнаўчых кафедр факультэта – тэорыі літаратуры, гісторыі беларускай літаратуры, рускай літаратуры, рыторыкі і методыкі выкладання  мовы і літаратуры, славянскіх літаратур, замежнай літаратуры, зрабіўшы выснову пра тое, што філалагічны факультэт БДУ з’яўляецца “цэнтрам беларусістыкі не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы і нават свету. Па колькасці дактароў і кандыдатаў навук, па колькасці распрацаваных лекцыйных курсаў, выдадзеных падручнікаў і навуковых манаграфій філфак БДУ не мае аналагаў у свеце”.
Таццяна Іванаўна падняла шэраг пытанняў, якія датычыліся праблемаў у галіне адукацыі і гуманітарных навук, найперш літаратуразнаўства, заклікала да прадуманасці, разліку і навуковай абгрунтаванасці ўсіх рэформаў у адукацыі і фарміраванні ідэалагічных мадэляў. 
{gallery}2015-10-16{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image