Сэрвісы

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем старшага выкладчыка кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Гардзея Хоміча з перамогай у III Міжнародным конкурсе «Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа»
III Міжнародны конкурс «Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа» праводзіўся ў 2 тура (завочны і вочны).
 
У конкурсе ўдзельнічалі настаўнікі школ і выкладчыкі ВНУ. Па выніках першага завочнага тура, у якім прынялі ўдзел звыш 600 выкладчыкаў рускай славеснасці з 60 краін СНД, Балтыі, Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі, былі адабраны 15 фіналістаў, якія прадстаўлялі Аўстрыю, Азербайджан, Арменію, Беларусь, Балгарыю, В'етнам, Грузію, Індыю, Іспанію, Казахстан, Кіпр, Кіргізію, Кітай, Малдову і Харватыю. Фіналісты былі запрошаны ў Маскву для ўдзелу ў фінальным туры конкурсу. У расійскай сталіцы з 21 па 23 кастрычніка яны дэманстравалі свае дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, метадычныя і дыдактычныя магчымасці арганізацыі навучальнага працэсу.
Па выніках конкурсных выпрабаванняў былі вызначаны 3 абсалютных пераможцы і лаўрэаты конкурсу. Абсалютнымі пераможцамі сталі:
• Гардзей Васільевіч Хоміч, старшы выкладчык кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспубліка Беларусь;
• Хуэй Цай, доктар філалагічных навук, дацэнт Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, Кітайская Народная Рэспубліка;
• Людміла Канстанцінаўна Тамащук, настаўнік рускай мовы і літаратуры МАУ «Кіцканская САШ №1», Рэспубліка Малдова.
Гардзей Хоміч атрымаў таксама спецыяльны прыз ад «Настаўніцкай газеты» ў намінацыі «За мастацтва пераканання».
23 кастрычніка ў Бажэнаўскайзале Вялікага палаца ДМЗ "Царыцына" адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Дыпломы пераможцам і лаўрэатам конкурсу ўручылі намеснік кіраўніка Рассупрацоўніцтва Аляксандр Радзькоў і паэтэса Ларыса Рубальская.
 
Пра конкурс
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Рассупрацоўніцтва і накіраваны на пашырэнне прасторы рускай мовы і культуры ў свеце, павышэнне прэстыжу выкладчыка-славесніка і стымуляванне цікавасці да выкладання і вывучэннярускай мовы за мяжой.
Штогод у конкурсе ўдзельнічаюць педагогі з краін блізкага і далёкага замежжа. У 2013 годзе ў ліку канкурсантаў былі выкладчыкі краін СНД і Балтыі, у 2014 годзе –прадстаўнікі далёкага замежжа, а ў гэтым годзе пра свой удзел заявілі звыш 600 настаўнікаў-славеснікаў з 60 краін СНД, Балтыі, Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі.
Афіцыйнымі партнёрамі конкурсаз'яўляюцца выдавецтвы і вядучыя расійскія ВНУ, бізнес-кампаніі, арганізацыі па падтрымцы суайчыннікаў. У федэральных і замежных СМІ штогод выходзіць больш за 100 публікацый аб правядзенні мерапрыемства.
{gallery}2015-10-27{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image