Сэрвісы

Прэзентацыя альманаха “Справа”

Прэзентацыя альманаха “Справа”
6 лістапада на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя альманаха “Справа”, выданне якога арганізавана Таварыствам украінскай літаратуры. Перад студэнтамі і выкладчыкамі выступілі старшыня Таварыства Наталка Бабіна, галоўны рэдактар альманаха Алесь Наварыч, а таксама члены рэдакцыйнай рады і аўтары выдання Віктар Кахновіч, Лідзія Наліўка і інш. Прыемна адзначыць, што сярод аўтараў ёсць і студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “ўкраінская і беларуская філалогія” Вікторыя Міхнюк. Альманах змяшчае арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы на беларускай і ўкраінскай мовах як прызнаных класікаў, так і маладых аўтараў, а таксама літаратурна-крытычныя матэрыялы, публіцыстыку. Ён разлічаны на самае шырокае кола чытачоў. Госці пазнаёмілі прысутных з тым, як нараджалася задума выдання альманаха, якія мэты і задачы бачаць перад сабой выдаўцы. Аўтары і перакладчыкі распавялі пра сваю творчасць і прачыталі ўрыўкі апублікаваных у альманаху ўласных твораў.
{gallery}2015-11-10{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image