Сэрвісы

Адкрыццё кабінета рускай філалогіі

Кабінет рускай філалогіі з'явіцца на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 13 красавіка а 12:00 (вул. К. Маркса, 31, ауд. 46). У ёй вазьмуць удзел рэктар БДУ Васілій Стражаў, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, дэкан філфака прафесар Іван Роўда, выкладчыкі і студэнты. Аўдыторыя аснашчана сучаснымі камп'ютэрамі, мультымедыйнымі і тэхнічнымі сродкамі. У ёй сабрана таксама мовазнаўчая, літаратуразнаўская, мастацкая і метадычная літаратура, якая выдана ў Расіі і Беларусі. Стварэнне кабінета прызначана спрыяць удасканальванню ўзроўня падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне рускай мовы і літаратуры. Ініцыятарамі гэтай падзеі ў рамках Года русскай мовы, які быў абвешчаны ў 2007 годзе ў Расіі і за яе межамі, выступілі Белдзяржуніверсітэт і пасольства Расійскай Федэрацыі ў нашай краіне. Дададзім, што ў апошнія годы філалагічны факультэт БДУ плённа працуе з пасольствамі і іншых дзяржаў. Дзякуючы падтрымцы замежных дыпламатычных прадстаўніцтв ужо працуюць кабінеты кітайскай, польскай, украінскай, італьянскай і турэцкай філалогіі.

Image

Рэсурсы

Image
Image