26 лютага ў межах Тыдня беларускай мовы кафедра гісторыі беларускай мовы і кафедра канстытуцыйнага права правялі сумеснае мерапрыемства, на якім прэзентавалі манаграфію дацэнта Ганны Іванаўны Кулеш “Мова беларускага заканадаўства ХХ стагоддзя: генезіс і эвалюцыя”. Аўтар навуковага даследавання расказала пра мэты і асноўныя вынікі сваёй працы, акрэсліла шляхі, па якіх адбывалася складванне заканадаўчай тэрміналогіі ў беларускай мове, апісала сучасны стан гэтай часткі спецыяльнай лексікі. Загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы прафесар Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч і загадчык кафедры канстытуцыйнага права прафесар Рыгор Аляксеевіч Васілевіч у сваіх выступленнях звярнуліся да праблемы выкарыстання беларускай мовы ў сферы заканадаўства, а таксама да шляхоў вырашэння гэтай праблемы. Актыўны ўдзел у абмеркаванні выступленняў прыняла прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Таісія Іванаўна Доўнар. На сустрэчы прысутнічалі студэнты юрыдычнага факультэта і супрацоўнікі абедзвюх кафедр.
Навіны факультэта
Прэзентацыя манаграфіі Ганны Іванаўны Кулеш “Мова беларускага заканадаўства ХХ стагоддзя: генезіс і эвалюцыя”

BY 