Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта аб'яўляе завочны конкурс пачынаючых перакладчыкаў «MASTERING TRANSLATION»
Для ўдзельнікаў Конкурсу няма абмежаванняў па ўзросце і грамадзянстве. Пачаткоўцам можа лічыць сябе любы перакладчык, які не знаходзіцца ў прафесійных саюзах перакладчыкаў.
Конкурс праводзіцца ў два этапы па наступных намінацыях:
• Мастацкая проза;
• Пераклад спецыялізаваных тэкстаў.
Конкурс праводзіцца па мовах:
• Англійская мова (пераклад на рускую / беларускую / ўкраінскую мову).
Удзел у конкурсе
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку, выканаць тэставае заданне і даслаць на e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. або на адрас: Беларусь, г. Мінск, вул.К.Маркса 31, к.122 (кафедра англійскай мовазнаўства)
Матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным ці раздрукаваным выглядзе і маюць наступныя параметры тэксту:
• шрыфтTimes New Roman, 12пт;
• міжрадковы інтэрвал- 1,0;
• ў правым верхнім вуглупершай старонкі: прозвішча, імя аўтара, месца вучобы(работы), горад, кантактны тэлефон, e-mail;
• файл з тэкстам конкурснай работы назваць па прозвішчы аўтара з пашырэннем .doс (н-д, Иванова.doc)
Расклад правядзення конкурсу:
30.03 – 16.04.2016 - выкананне тэставых заданняў
25.04.2016 - публікацыя вынікаў конкурсу
Даты могуць быць зменены, таму сачыце за аб'явамі на сайце http://www.philology.bsu.by.
Журы
Журы (5 чалавек) складаецца з профільнай групы, куды ўваходзяць выкладчыкі- лінгвісты і спецыялісты па перакладзе.
Узнагароджанне: журы вызначыць трох пераможцаў (першае, другое і трэцяе месца), імёны якіх будуць апублікаваны на сайце факультэта і якім будуць высланы адпаведныя сертыфікаты. Пераклады замежных удзельнікаў конкурсу будуць разглядацца ў спецыяльнай намінацыі таксама з прысуджэннем першага, другога і трэцяга месцаў.
Жадаем прафесійных перакладаў і ўдачы ў далейшым!


BY

