Сэрвісы

Адкрытая лекцыя "Традыцыі святкавання Вялікадня ў беларускай народнай культуры"

Адкрытая  лекцыя  "Традыцыі  святкавання  Вялікадня ў беларускай народнай культуры"

Жывы інтарэс выклікала ў студэнтаў адкрытая  лекцыя  "Традыцыі святкавання  Вялікадня ў беларускай народнай культуры" доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры філфака БДУ Казаковай Ірыны Валер'еўны, адзінага у БДУ доктара навук-фалькларыста. Лекцыя адбылася 21 красавіка ў межах перадвелікодных універсітэцкіх мерапрыемстваў. Слухачы лекцыі таксама наведалі выставу "Велікодныя яйкі і паштоўкі", якая ў гэты час  пачала сваю работу ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі філалагічнага факультэта БДУ. На фатаздымку - Ірына Валер'еўна Казакова разам са сваімі студэнтамі.

Image

Рэсурсы

Image
Image