Адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свет моў: ракурс і перспектыва», арганізаваная кафедрай англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Удзельнікі канферэнцыі: дактары навук, кандыдаты навук, дактаранты, аспіранты вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Туркменіі, Узбекістана, Ірака.
Удзельнікамі канферэнцыі былі падрыхтаваны даклады па ключавых праблемах мовы ў кантэксце міжкультурнай камунікацыі, перакладу мастацкай, навукова-тэхнічнай і публіцыстычнай літаратуры, методыкі выкладання, інавацыйных тэхналогій у навучанні, тэарэтычных аспектах мовазнаўства і іншых пытаннях, прысвечаных вывучэнню замежнай мовы.


BY

