Сэрвісы

ХХV Міжнародная навуковая канферэнцыя БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ МОЎНЫЯ, ЛІТАРАТУРНЫЯ І ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ

ХХV Міжнародная навуковая канферэнцыя БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ МОЎНЫЯ, ЛІТАРАТУРНЫЯ І ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ

 

23–24 чэрвеня 2016 года на філалагічным факультэце адбылася ХХV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”. Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі філалагічны факультэт БДУ, рэспубліканскае аддзяленне ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” і Польскі Інстытут у Мінску. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта І.С.Роўда, прарэктар па вучэбнай рабоце А.В.Данільчанка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, старшыня ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” А.Суша і старшыні республіканскага і польскага аддзяленняў гэтай арганізацыі І.Багдановіч і М.Саевіч.

Традыцыйнае навуковае мерапрыемства сабрала гэтым разам 20 польскіх і 25 беларускіх удзельнікаў, сярод якіх былі як тыя, хто даўно займаецца даследаваннем беларуска-польскіх сувязей у галіне мовы, літаратуры, гісторыі і культуры, так і пачаткоўцы ў гэтых напрамках.

Падчас канферэнцыі адбылося ўрачыстае ўганараванне 85-гадовага юбілею вядомага вучонага-беларусіста, першага амбасадара Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь пані прафесара Эльжбеты Смулковай.

У хуткім часе плануецца выхад з друку зборнiка матэрыялаў канферэнцыі.

{gallery}2016-06-27{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image