7 снежня 2016 кафедра замежнай літаратуры правяла прэзентацыю перакладной кніжнай серыі “Паэты планеты”. Студэнтам філалагічнага факультэта прадставілі вершы Сапфо і У. Хаяма, Ф. Петраркі і Ў. Шэкспіра, П. Рансара і Ш. Бадлера, Ё.В. Гётэ, Р.М. Рыльке, Г. Містраль, што выйшлі ў гэтай серыі. Акрамя таго былі праанансаваныя і кнігі, якія рыхтуюцца да друку: творы Г. Апалінэра, Г. Гайнэ, Гёльдэрліна. У прачытанні перакладчыкаў Лявона Баршчэўскага, Зміцера Коласа, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты вершы замежных паэтаў прагучалі па-беларуску.
{gallery}2016-12-08{/gallery}


BY

