9 снежня 2016 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адкрытай лекцыяй на тэму “Інтэрнэт у фальклоры ці фальклор у Інтэрнэце: сучасная фалькларыстыка і віртуальная рэальнасць» выступіў кандыдат філалагічных навук, кіраўнік Цэнтра гарадской антрапалогіі (Масква) Аляксяеўскі Міхаіл Дзмітрыевіч. Лекцыя адбылася ў рамках правядзення міжнароднага Фестывалю навукі «Кстати. Точки пересечения», які праходзіў у Мінску з 7 па 10 снежня 2016 г. Дэканат філалагічнага факультэта і кафедра тэорыі літаратуры філфака БДУ выступілі партнёрамі Фестывалю, асноўная мэта якога – папулярызацыя апошніх дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, стымуляванне моладзі да заняткаў навуковай дзейнасцю. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў першых курсаў і ў выкладчыкаў, прысутных на лекцыі.
{gallery}2016-12-16{/gallery}


BY

