Сэрвісы

IX Шырмаўскія чытанні

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў. Магчыма размяшчэнне ўдзельнікаў семінара ў 2-хмесцавых нумарах гасцініцы БДУ (кошт пражывання для беларусаў – 10 000 рублёў у дзень).

Заяўкі на ўдзел у семінары з указаннем імя, прозвішча, вучонай ступені (звання), пасады і месца працы, хатняга і працоўнага адрасоў і тэлефонаў, назвы выступлення дасылаць да 17 лістапада 2008 года на адрасы: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ); 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 24, пак. 15 (вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору БДУ), або на e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. Просьба асобна ўказваць на неабходнасць браніравання гасцініцы. Выданне ажыццяўляеца за кошт саміх удзельнікаў (кошт за 1 старонку – 6 000 рублёў).

Афармленне матэрыялаў да публікацыі:

1)      Даклад выступлення аб’ёмам да 10 старонак размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,5 інтэрвал, палі злева і справа – 2,6 см., зверху – 2,7 см., знізу – 4,1 см. Шрыфт – Times New Roman 14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, даск ці іншы электронны варыянт.

2)      Імя і прозвішча – злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.

3)      Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова “літаратура” – вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14.

4)      У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.

5)      Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].

6)      Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А. А. Патабня;

7)      Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).

 

Узор афармлення

Image

Рэсурсы

Image
Image