У межах святочных мерапрыемстваў з нагоды юбілею Івана Шамякіна кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства арганізуе:
- Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч” (інфармацыйнае паведамленне);
- Конкурс творчых праектаў «Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна». Удзельнікам прапануецца прарэкламаваць творы Івана Шамякіна (у форме мультымедыйнай прэзентацыі, буктрэйлера і інш.) ці праявіць сябе ў якасці чытальніка – намінацыя «Чытаем Івана Шамякіна» (прымаюцца запісы відэа). Усе работы просім дасылаць на электронны адрас кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. да 18 лютага 2021 г. Журы конкурсу творчых праектаў: Т.І. Шамякіна, М.В. Шамякіна, С.В. Шамякіна. Пераможцаў чакаюць прызы – кнігі Івана Пятровіча Шамякіна і Таццяны Іванаўны Шамякінай.
Форма правядзення мерапрыемстваў – дыстанцыйная.
Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне (8-017)350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства).


BY 
