Сэрвісы

Цырымонія закрыцця IV Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове

Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае ўсіх жадаючых на цырымонію закрыцця IV Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове, якая адбудзецца 6 лістапада ў 16.00 (14.00 па італьянскім часе) і будзе суправаджацца інтэрактыўнай прагулкай па г. Рыме на платформе Facebook.

Арганізатарамі з’яўляюцца выдавецкі дом “Loescher” і асацыяцыя выкладчыкаў замежных моў ANILS. У якасці гіда выступае журналіст Марыя Корал. Падчас прагулкі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць адказваць на пытанні квіза, распрацаванага прафесарам Марыё Бонда (універсітэт Літвы). Спасылка для ўдзелу –  https://www.facebook.com/events/239222278266727/

Калі вы зарэгістраваныя на Facebook, націскайце “partecipa” і дзяліцеся спасылкай са студэнтамі. Ёсць магчымасць узяць удзел без рэгістрацыі. Для гэтага пераходзьце па спасылцы ў прызначаны час.

poster cerimonia di chiusura (1)

Image

Рэсурсы

Image
Image