Сэрвісы

Кафедра класічнай філалогіі запрашае на курсы навагрэчаскай мовы для пачаткоўцаў

Па заканчэнні навучання вы зможаце:

  • разумець навагрэчаскую мову на слых;
  • весці гутаркі на базавыя тэмы ў сітуацыях паўсядзённых зносін;
  • чытаць, пісаць і абмяркоўваць невялікія тэксты на агульныя тэмы;
  • атрымаць неабходныя звесткі пра культурныя каштоўнасці і духоўныя традыцыі Грэцыі, асаблівасці нацыянальнага менталітэту грэкаў.

Перавагі праграмы:

  • вопытны выкладчык, які прайшоў навучанне ў Афінскім універсітэце і моўныя стажыроўкі ў Грэцыі;
  • навучанне па дапаможніках выключна грэчаскіх аўтараў;
  • спецыяльна абсталяваны для заняткаў кабінет, які дазваляе выкарыстоўваць сучасныя методыкі і тэхналогіі;
  • заняткі ў цэнтры горада, вул. К. Маркса, 31.

Пачатак заняткаў: люты 2022 г.

Працягласць навучання: 2 разы на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны ў вячэрні час да канца мая.

Пакінуць заяўку на курсы можна па электроннай пошце: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., па тэлефоне: +375 17 259 70 72 або па спасылцы папярэдняй рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvO7aWlo2VqUjjcsUbq_Oh_V5o0cjSpyL-xKpwn_KKIQNEsQ/viewform

Навучанне платнае. Тэлефон для даведак: +375 17 259 70 72

Image

Рэсурсы

Image
Image