Сэрвісы

Лабараторыя па італьянскай мове для школьнікаў – 2022

Творчае аб’яднанне «Педагагічная майстэрня» кафедры раманскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з ANILS (Асацыяцыя выкладчыкаў замежных моў, г. Турын, Італія) аб’яўляе набор на бясплатныя курсы па італьянскай мове для школьнікаў.

У структуру курса ўваходзяць практычныя заняткі (2 урокі па 40 хвілін на тыдзень) па італьянскай мове ў вочным або дыстанцыйным фарматах у перыяд з лютага па сакавік 2022 г.

Выкладчыкамі з’яўляюцца студэнты-італьяністы старшых курсаў філалагічнага факультэта БДУ.

Экспертамі гэтага праекта выступяць Алеся Аляксандраўна Панцялеенка, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры раманскага мовазнаўства БДУ; Гарбанёва Вікторыя Вадзімаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры методыкі навучання замежным мовам інстытута замежных моў Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна; П’ерпаола Бэтоні, загадчык аддзела «Mondo» ANILS; Аналіза Брыкезэ, загадчык аддзела «Italiano per stranieri» ANILS.

Удзельнікам праекта будзе выдадзены адпаведны сертыфікат.

Бонус ад арганізатараў – магчымасць наведваць бясплатныя заняткі з носьбітам мовы школы IDAM (г. Мілан, Італія). Больш падрабязная інфармацыя – у гэтым відэа: https://youtu.be/m9FlNTDEFDk.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запісацца, прайшоўшы па спасылцы – https://docs.google.com/forms/d/1cq4xU_ag2IiS1692VN7SRIo976MQfR1ycsYJuogXta0/edit

Далучайцеся! Запрашайце сваіх сяброў! Будзе цікава!

Image

Рэсурсы

Image
Image