Сэрвісы

Конкурс “Пуцявінамі беларускага пісьменства”

“Пуцявінамі беларускага пісьменства” – пад такой назвай філалагічны факультэт і рэдакцыя часопіса “Роднае слова” арганізавалі рэспубліканскі конкурс эсэ для старшакласнікаў краіны. Удзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці, сталі 379 навучэнцаў сярэдніх школ з самых розных рэгіёнаў Беларусі. Пераможцамі конкурсу аўтарытэтная камісія з выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства прызнала амаль 40 чалавек 9-11-х класаў.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам, сертыфікатаў удзельнікаў конкурсу, каштоўных падарункаў і прызоў адбудзецца 15 красавіка а 12.00 гадзіне ў актавай зале філалагічнага факультэта. Пераможцаў і ўдзельнікаў сустрэчы таксама адзначаць кнігамі з  аўтографамі беларускіх аўтараў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак. Старшакласнікі даведаюцца пра спецыяльнасці філалагічнага факультэта і змогуць прыняць удзел у займальна-пазнавальнай гульні “Філалогія і Я” у рамках маладзежнага праекта “Мова, славеснасць, культура”, які рэалізуецца на філалагічным факультэце студэнткай 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Юліяй Гурыновіч.

Image

Рэсурсы

Image
Image