На філалагічным факультэце БДУ 23 красавіка адбыўся Вечар памяці вядомага фалькларыста Васіля Ліцьвінкі. Чалавек каларытны, натхнёны і дзейсны, ён праз усё жыццё пранёс пачуццё захаплення народнай песняй, якое здолеў перадаць і сваім вучням.
Аддаць даніну павагі выдатнаму беларускаму фалькларысту прыйшлі блізкія, сябры, калегі Васіля Дзмітрыевіча, прыехалі яго землякі са Століншчыны, далучылася да мерапрыемства і маладое пакаленне: выхаванцы гімназіі № 17 г. Мінска (ансамбль “Гасцінец”), студэнты філалагічнага факультэта БДУ (гурт “Багач”), БДПУ імя Танка (ансамбль “Жавароначкі”), БДУКМ. Вечар выдаўся цёплым па атмасферы і разнастайным па выступах фальклорных гуртоў. Вёў Вечар вядомы танцмайстар, харэограф, сябра і калега Васіля Ліцьвінкі Мікола Котаў.
Некаторыя фота:
{gallery}23-04-2009{/gallery}


BY 
