Сэрвісы

Праектная і гульнявая тэхналогіi ў рабоце выкладчыкаў РКІ

Праектная і гульнявая тэхналогіi ў рабоце выкладчыкаў РКІ

19 снежня 2022 года на філалагічным факультэце БДУ адбыліся адкрытыя заняткі па практыцы вуснага і пісьмовага маўлення для замежных студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія». Заняткі праводзілі старшыя выкладчыкі кафедры прыкладной лінгвістыкі Святлана Халілі-Квасава і Вольга Карань.

Выніковыя заняткі па тэме «Эканоміка. Эканамічныя адносіны» былі праведзены ў фармаце «дзелавая гульня» з выкарыстаннем эўрыстычных заданняў, тэхналогіі праектнай дзейнасці і гульнявой тэхналогіі.

Дзелавую гульню адкрыў брэйн-рынг, падчас якога студэнты паўтарылі асноўныя паняцці эканомікі, назвалі ўдзельнікаў эканамічных адносін, галіны эканомікі, віды эканамiчных рэсурсаў і фактары вытворчасці, асноўную формулу бізнесу і рынкавых адносін, мадэлі эканомiкi розных краiн. Падчас выканання эўрыстычных заданняў студэнты змаглі дакладна вызначыць, як адрозніць матэрыяльную карысць ад капіталу, якія фактары вытворчасці дазволілі вядучым беларускім і кітайскім кампаніям дабіцца поспеху, а таксама прааналізавалі, што адбываецца ў перыяд эканамічнага крызісу ў розных сферах жыцця (і паўтарылі ўжыванне групы дзеясловаў са значэннем якаснай і колькаснай змены).

Наступным этапам дзелавой гульні была абарона ўласных бiзнес- праектаў. Каманды павінны былі прыдумаць уласны бізнэс у розных сферах (вытворчасць, гандаль, паслугі), абгрунтаваць свой выбар, расказаць, якія рэсурсы будуць выкарыстоўвацца, з чаго будзе складацца прыбытак, а таксама даказаць, што бізнес будзе паспяховым у цяперашні час. Студэнты праявілі творчыя здольнасці, азарт, добрае веданне лексікі па тэме, артыстычныя здольнасці.

Скончылася дзелавая гульня дэбатамі, падчас якіх студэнты павінны былі прааналізаваць мадэль эканомікі (рынкавая, планавая, змешаная), абгрунтаваць яе станоўчыя якасці i паказаць на адмоўныя бакі ў мадэлях супернікаў.

Студэнты з вялікай цікавасцю падышлі да гэтага задання, уважліва слухалі адзін аднаго, актыўна задавалі пытанні, шукалі доказы, вылучалі ўласныя гіпотэзы і актыўна абмяркоўвалі іх. Усе члены каманд падтрымлівалі адзін аднаго, уважліва сачылі за пісьменнай пабудовай фраз, актыўна імкнуліся да перамогі, але пры гэтым былі вельмі добразычлівыя да сваіх супернікаў па гульні. Найбольш высокі ўзровень валодання лексікай па тэме, уменне аргументаваць выказаныя тэзісы, яркія творчыя здольнасці, талент арганізатараў прадэманстравалі капітаны каманд - Лі Шуайюй (група 3-21), Лi Хусяо (група 3-21) і Фань Шучан (група 3-22).

29 12 2022

29 12 2022 1

29 12 2022 2

29 12 2022 3

29 12 2022 4

Image

Рэсурсы

Image
Image