21 студзеня 2023 года студэнты і супрацоўнікі факультэта наведалі выставу дасягненняў беларускай навуки «Беларусь интеллектуальная».
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з распрацоўкамі, прадстаўленымі ад нашага ўніверсітэта: супрацьопухалевыя прэпараты і медыцынскае абсталяванне, харчовыя дабаўкі, ветэрынарныя і біяпрэпараты для абароны і стымуляцыі росту раслін, новыя матэрыялы і тэхналогіі атрымання функцыянальных пакрыццяў, аэракасмічныя і інфармацыйныя тэхналогіі.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь.

.jpg)
.jpg)


BY

