Сэрвісы

Міжнародны конкурс відэапректаў «Этот День Победы...»

Міжнародны конкурс відэапректаў «Этот День Победы...»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 01.04–12.05.2023 праводзіць Міжнародны конкурс відэапректаў «Этот День Победы ...», прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаваны да Года міру і стварэння ў Беларусі. 

Мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб каштоўнасцях Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця датычнасці да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (падрыхтаваныя калектывам не больш за тры аўтары). Конкурс праводзіцца ў завочна-вочным фармаце.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 мая 2023 года прадставіць на электронны адрас аргкамітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. заяўку (па форме, што дадзена на сайце Конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day) з указаннем спасылкі на відэахостынг YouTube, у якім размешчана конкурсная работа.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 4 мая. Журы вызначыць пераможцаў у дзесяці намінацыях:

  • «Лепшае гістарычнае даследаванне»;
  • «Самы патрыятычны відэапраект»;
  • «Лепшы музычны відэапраект»;
  • «Лепшы паэтычны відэапраект»;
  • «Лепшы празаічны відэапраект»;
  • «Лепшы драматургічны відэапраект»;
  • «Лепшы інтэернацыянальны відэапраект»;
  • «Самае прафесійнае відэа»;
  • «Самае эмацыянальнае відэа»;
  • «Самае крэатыўнае відэа».

Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў будуць размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day, прадстаўлены на сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.

Арганізатарамі конкурсу «Этот День Победы ...», выступаюць кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і пярвічная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» БДУ.

Падрабязная інфармацыя – прыказ аб заснаванні Міжнароднага конкурсу відэапраектаў «Этот День Победы ...», у БДУ і палажэнне аб конкурсе, інфармацыйнае пісьмо, патрабаванні да відэапректаў, якія прадстаўляюцца на конкурс, састаў аргкамітэта і журы конкурса, а таксама вынікі конкурсу 2022г. і відэапраекты пераможцаў – размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day.

Дадатковая інфармацыя ‒ па тэлефоне +375 17 3651069 (кафедра англійскага мовазнаўства БДУ).

З інфармацыйным лістом конкурсу можна азнаёміцца тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image