9 лістапада кафедра англійскага мовазнаўства арганізавала семінар "Экалагічны кансіліум" для студэнтаў II курса англійскай філалогіі. Мерапрыемства праводзілася згодна з планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры англійскага мовазнаўства ў рамках экалагічнага выхавання.
Мэтай мерапрыемства стала паглыбленне экалагічных ведаў студэнтаў, фарміраванне разумення сутнасці экалагічных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам, выхаванне экалагічна граматнага, сацыяльна актыўнага грамадзяніна, выхаванне экалагічнай культуры, любові да роднай прыроды, пачуцця адказнасці за ўсё жывое на Зямлі.
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся надзённыя праблемы, якія датычацца аховы навакольнага асяроддзя, студэнты падзяліліся вопытам свайго асабістага практычнага ўкладу ў захаванне і паляпшэнне багаццяў і прыгажосці прыроды.



BY

