15 лістапада 2023 года адбылася сустрэча замежных студэнтаў філалагічнага факультэта з прадстаўнікамі Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі.
На сустрэчы прысутнічалі намеснік начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага РУУС г. Мінска Аляксей Казлоў і намеснік начальніка аддзела міграцыйнага ўліку і суправаджэння замежных навучэнцаў упраўлення міжнародных сувязей БДУ Аляксей Багамазаў.
Падчас мерапрыемства прысутныя абмеркавалі пытанні пражывання, прафілактыкі правапарушэнняў і працаўладкавання замежных грамадзян.


BY

