Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ студэнтаў «Міфалагічныя вандроўкі». Да конкурсу прымаюцца эсэ, сачыненні, паэтычныя тэксты і іншыя віды творчых работ, аўтары якіх звяртаюцца да рэцэпцыі міфалогій і міфалагічных сюжэтаў розных народаў і культур.
Патрабаванні да конкурсных работ:
- тэкст на беларускай або рускай мове;
- максімальным аб’ём 15000 знакаў.
Заяўкі прымаюцца з 5 па 15 снежня 2023 г.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыслаць работу на электронную пошту zamlit54@gmail.com з пазнакай Конкурс «МІФАЛАГІЧНЫЯ ВАНДРОЎКІ».
Лепшыя творчыя работы студэнтаў па заканчэнні конкурсу будуць вызначаны журы, у склад якога ўвойдуць выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры, а іх аўтары – узнагароджаны.
Не прапусціце шанец адправіцца ў займальнае падарожжа ў свет міфалогіі і раскрыць яго таямніцы!



BY

