Сэрвісы

Конкурс творчых работ студэнтаў «Міфалагічныя вандроўкі»

Конкурс творчых работ студэнтаў «Міфалагічныя вандроўкі»

Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ студэнтаў «Міфалагічныя вандроўкі».  Да конкурсу прымаюцца эсэ, сачыненні, паэтычныя тэксты і іншыя віды творчых работ, аўтары якіх звяртаюцца да рэцэпцыі міфалогій і міфалагічных сюжэтаў розных народаў і культур.

Патрабаванні да конкурсных работ:

  • тэкст на беларускай або рускай мове;
  • максімальным аб’ём 15000 знакаў.

Заяўкі прымаюцца з 5 па 15 снежня 2023 г.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыслаць работу на электронную пошту zamlit54@gmail.com з пазнакай Конкурс «МІФАЛАГІЧНЫЯ ВАНДРОЎКІ».

Лепшыя творчыя работы студэнтаў па заканчэнні конкурсу будуць вызначаны журы, у склад якога ўвойдуць выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры, а іх аўтары – узнагароджаны.

Не прапусціце шанец адправіцца ў займальнае падарожжа ў свет міфалогіі і раскрыць яго таямніцы!

g2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image