Сэрвісы

Студэнты - школьнікам пра рускую літаратуру ў Кітаі

Студэнты - школьнікам пра рускую літаратуру ў Кітаі

13 снежня студэнты другога курса спецыяльнасці "Усходняя філалогія" выступілі з інтэрактыўным творча-пазнавальным праектам "Руская літаратура ў Кітаі" перад навучэнцамі 10 і 11 класаў філалагічнага профілю сярэдняй школы № 27 г. Мінска. Арганізатарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры рускай літаратуры Таццяна Сідарава. Мэта праекта – пазнаёміць з гісторыяй ўспрымання рускіх класікаў у Кітаі ў розныя перыяды – рэалізавалася з дапамогай разнастайных формаў, якія ўразілі навучэнцаў і падарылі ім не толькі шмат новых ведаў, але і незабыўных эмоцый! Так, у госці да гледачоў «завіталі»  А. С. Пушкін, М. В. Гогаль, Ф. М. Дастаеўскі, Л. М. Талстой, а таксама кітайскія крытыкі і філосафы. Іх зносіны з навучэнцамі суправаджалася культуралагічным і літаратуразнаўчым каментаром студэнтаў-усходазнаўцаў, якія чыталі творы па-кітайску, робячы акцэнт на самым важным у рускай літаратуры, што цэняць у Паднябеснай да гэтага часу, – спагадлівасці, добрасардэчнасці і веры ў чалавека.
Падарункам для прысутных стала выкананне верша і песні кітайскімі ўдзельнікамі – студэнтам Лу Сянлунем і суіскальнікам Сун Цзе.
Пасля свята студэнты адказалі на пытанні вучняў пра асаблівасці вучобы ў БДУ, распавялі пра сваю спецыяльнасць, магчымасці факультэта для развіцця творчых здольнасцяў. У самым канцы былі раздадзеныя буклеты і абяцанні сустрэцца зноў.

s4.gif

s2.gif

s3.gif

s5.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image