Сэрвісы

Выданне 7 выпуску зборніка «Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі.»

Наш адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ); e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Выданне ажыццяўляеца за кошт саміх удзельнікаў (1 старонка – ад 6 000 рублёў).

Афармленне матэрыялаў да публікацыі:

  1. Даклад выступлення аб’ёмам да 10 старонак размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,5 інтэрвал, палі злева і справа – 2,6 см., зверху – 2,7 см., знізу – 4,1 см. Шрыфт – Times New Roman 14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, даск ці іншы электронны варыянт.
  2. Імя і прозвішча – злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.
  3. Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова “літаратура” – вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14.
  4. У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.
  5. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].
  6. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А. А. Патабня;
  7. Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).

Загрузіць узор афармлення ў фармаце PDF

Пры неадпаведнасці афармлення ўзору матэрыялы будуць вернуты аўтару.

Image

Рэсурсы

Image
Image