У межах Тыдня роднай мовы кафедра замежнай літаратуры запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да ўдзелу ў канферэнцыі «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце», прысвечанай 100-годдзю з дня народзінаў Васіля Быкава. па наступных кірунках:
- Беларуская літаратура (аналіз аднаго з тэкстаў беларускай літаратуры на выбар).
- Кампаратыўныя даследаванні беларускай літаратуры. Тыпалогія.
- Замежная літаратура ў беларускіх перакладах.
Таксама з мэтай заахвочвання да напісання навуковых работ на беларускай мове прымаюцца да ўдзелу беларускамоўныя даклады па праблематыцы замежных літаратур.
Праца канферэнцыі пачнецца 24 лютага ў 11.25.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 лютага 2024 года даслаць заяўку на электронную пошту


BY

