Сэрвісы

Дні беларускай культуры

У панядзелак 9 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Прысутнічалі рэктар БДУ акадэмік НАН Беларусі С. У. Абламейка, дэкан факультэта прафесар І. С. Роўда, госці з гістарычнага і іншых факультэтаў. Выступалі фалькларысты і міфолагі Т. І. Шамякіна, І. В. Казакова, І. А. Швед (з Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта), В. С. Новак (з Гомельскага дзяржаўнага універсітэта). Студэнты сустракалі гасцей і кіраўніцтва БДУ факультэта караваем і песнямі. У кабінеце беларускай народнай культуры філфака БДУ адбылося адкрыццё выставы “Персанажы беларускай міфалогіі”. Удзельнічала ў мерапрыемстве і фальклорная суполка БДУКіМ.

10.11.09 – праводзіўся спецсемінар па фалькларыстыцы і міфалогіі. Перад прысутнымі выступалі Т. І. Шамякіна, Р. М. Кавалёва, І. В. Казакова, якія расказалі пра актуальныя праблемы фалькларыстыкі, прэзентавалі кнігі. Вядучым мерапрыемства быў У. А. Навумовіч. Выступілі і студэнткі філфака, якія выказалі свае меркаванні пра неабходнасць вывучэння фальклору.

Фальклорна-этнаграфічным гуртом “Багач” быў паказаны абрад традыцыйнага беларускага вяселля.

11.11.09 – адбыўся навукова-практычны семінар “Літаратуразнаўцы БДУ і НАН РБ – школе”. На мерапрыемстве выступалі госці з Акадэміі навук, вядомыя даследчыкі літаратуры М. І. Мушынскі, М. А. Тычына, Я.А. Гарадніцкі, С.У. Калядка і выкладчыкі факультэта В.П. Рагойша, Е.А. Лявонава, У. А. Навумовіч, А. Л. Верабей. Вёў мерапрыемства доктар філалагічных навук А.І. Бельскі.

12.11.09 – адбылася сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцый часопісаў і газет (М. Мятліцкім, Р. Баравіковай, А. Бадаком, Я. Лайковым).

13.11.09 – на заканчэнне Дзён беларускай культуры праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя даследчыку беларускай літаратуры В. А. Каваленку, і прагляд кінастужак, знятых кафедрай беларускай літаратуры і культуры філфака БДУ. Арганізоўвала мерапрыемства дачка даследчыка выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Т.В. Бельская.

Image

Рэсурсы

Image
Image