Студэнты і супрацоўнікі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у цырымоніі ўсенароднага ўскладання кветак да стэлы «Мінск ‒ горад ‒ герой», прымеркаванага да Дня абаронцы Айчыны. Цырымонія ўскладання прайшла 23 лютага 2024 года ў 9:00 на стэле «Мінск – горад – герой». Мерапрыемства спрыяе патрыятычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, выхоўвае патрэбу ў захаванні духоўных каштоўнасцей і згуртаванасці грамадства.
«Сёння мы ўшанавалі памяць герояў абаронцаў Айчыны. Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць гістарычную памяць, памяць аб гераізме і мужнасці, подзвігах нашага народа. Мы адчуваем пачуццё патрыятызму і гонару за нашу краіну», ‒ адзначылі студэнты.





BY

