На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета з 5 студзеня па 21 лютага адбыўся конкурс відэапраектаў “Філалагічны факультэт ‒ дружная сям’я моў”. Галоўнай мэтай гэтага конкурса з’яўляецца пашыранае інфармаванне вучняў старэйшых класаў аб філалагічным факультэце, яго гісторыі, напрамках навучання, спецыяльнасцях і ўмовах паступлення праз дэманстраванне аўтарамі сваіх праектаў навучэнцам школ і гімназій краіны. У якасці фундатара мерапрыемства выступала кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Найбольш актыўны ўдзел прынялі студэнты-першакурснікі. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі стваралі творчыя суполкі, здымалі відэа, ладзілі сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў устаноў адукацыі. 20 лютага адбылася выніковая канферэнцыя, на якой удзельнікі падзяліліся уражаннямі і прадэманстравалі праекты. 21 лютага аргкамітэт падвёў вынікі і вылучыў пераможцаў па наступных намінацыях:
- «Лепшы відэапраект»
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98366 - Ткачэнка Радзіён, Гладыш Юлія, Атрохава Паліна 3 курс, 8, 9 група Англійская філалогія
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98354 – Рукавішнікава Дар’я, Міхалькова Юлія, Шуцько Елізавета 1 курс, 6 група Руская філалогія
- «Самае прафесійнае відэа»
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98348 – Арцюшэўская Ангеліна, Валадзько Ганна 1 курс 13, 14 група Славянская філалогія
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98342 – Валадзько Паліна, Маргелава Вікторыя 2 курс, 10 група Нямецкая филалогія
- «Самы арыгінальны сценар»
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98345 – Бавкун Ганна, Вайценкова Карына 1 курс, 14 група Славянская філалогія
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98355 – Хам’юк Дар’я, Шынкевіч Елізавета 1 курс 6 група Руская філалогія
- «Самая крэатыўная прэзентацыя видэапраекта»
https://eduphil.bsu.by/mod/url/view.php?id=98346 – Цінавец Уладзіслаў, Вайткевіч Яраслаў 1 курс, 13, 14 група Славянская філалогія
Галоўным вынікам конкурса трэба лічыць папулярызацыю філалагічнага факультэта БДУ.
Аргкамітэт выказвае падзяку ўдзельнікам і спадзяецца, што конкурс застанецца традыцыйным з цягам часу.









BY

