7 траўня студэнты 1 курса італьянскай філалогіі з куратарам Пупінай Алесяй Юр'еўнай і выхавальнікам 7-га інтэрната БДУ Таццянай Паўлаўнай Сакавец усклалі кветкі на месцы аднаго з першых публічных пакаранняў смерцю савецкіх патрыётаў у г. Мінск. Таццяна Сакавец распавяла студэнтам гісторыі пакараных 26 кастрычніка 1941 года К. І. Труса, В. І. Шчарбацэвіча і М. Б. Брускінай, у памяць якім узведзены помнік, які знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкая.
Паказальныя расправы былі захаваныя на фотастужку, а праз пару гадоў гэтыя страшныя кадры абляцелі ўвесь свет, стаўшы адным з дакументальных сведчанняў на Нюрнбергскім працэсе. У Мінску ёсць некалькі месцаў, дзе ў 1941 г. прайшлі публічныя пакаранні смерцю — вул. Кастрычніцкая, вул. Карла Маркса, плошча Свабоды і раён драматычнага тэатра.




BY

