Сэрвісы

У ГОНАР 100-годдзя ВАСІЛЯ БЫКАВА

У ГОНАР 100-годдзя ВАСІЛЯ БЫКАВА

На кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ 19.06.2024 г. прайшоў навуковы семінар  “Наратыў і метанаратыў у творчасці Васіля Быкава: да 100-годдзя Народнага пісьменніка Беларусі”. Мадэратарам дыскусіі выступіла загадчык кафедры прафесар Л. Д. Сінькова, якая акрэсліла праблемнае поле семіятычнага вывучэння творчасці В. Быкава. Дацэнты Л. В. Алейнік, Л. А. Гедзімін,  А. П. Чарнякевіч-Бязлепкіна (дактарант кафедры), аспіранты К. А. Крыцук-Тарасава, К. Д. Мажэйка, Д. А. Юркойць абмеркавалі практыку разгляду ваеннай прозы ў біяграфічным, тэксталагічным, эўрыстычна-эсэістычным, нараталагічным кірунках. Дацэнт І. І. Шматкова падзялілася ўспамінамі пра пачатковы перыяд працы філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – музея-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах (будынак быў аддадзены пад музей жонкай пісьменніка Ірынай Міхайлаўнай). Загадчыца аддзела бібліятэкі БДУ Ж. С. Карповіч прадставіла важныя кнігі Быкава і пра Быкава, выбраныя супрацоўнікамі аддзела з фондаў, размешчаных на філалагічным факультэце. Па матэрыялах семінара будзе апублікаваны шэраг навуковых артыкулаў.

bfnftgnhtg.jpeg

gcnhnfgmfy.jpeg

tjnufkmykyug.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image