Па ініцыятыве РГА "Белая Русь" з 2 па 27 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць дабрачынная акцыя "Спіна да спіны" па аказанні гуманітарнай дапамогі жыхарам Курскай вобласці і рэгіёнам Расійскай Федэрацыі, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў. Мэта акцыі - дапамагчы тым, хто ў раптоўна застаўся без прытулку і ежы, акцэнт - на дапамозе дзецям і пажылым людзям.
Гуманітарная ініцыятыва атрымала падтрымку ва ўсіх раёнах краіны. Далучыўся да акцыі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Студэнты філалагічнага факультэта Ульяна Бойка, Радыён Ткачэнка, Таццяна Семянцова і Максім Макеенка прынялі ўдзел у падрыхтоўцы сабранай у БДУ гуманітарнай дапамогі – тавараў харчовай, нехарчовай і медыцынскай груп – да транспарціроўкі ў Курскую, Запароскую, Херсонскую вобласці і на Данбас.
Сваімі ўражаннямі падзялілася Ульяна Бойка: «Удзел у дабрачыннай акцыі «Спіна да спіны» стаў для мяне значным досведам, поўным эмоцый і ўсведамлення важнасці дапамогі тым, хто страціў усё ў выніку баявых дзеянняў. Я спадзяюся, што да такіх дабрачынных праектаў, якія прыносяць цяпло і надзею маючым патрэбу, будуць далучацца ўсё больш і больш людзей!».




BY

