Сэрвісы

Экскурсія ў музеі архітэктурных мініяцюр "Краіна міні" (24.09.2024)

Экскурсія ў музеі архітэктурных мініяцюр "Краіна міні" (24.09.2024)

24.09.2024 у рамках вывучэння тэмы «Рэспубліка Беларусь. Турыстычныя маршруты па Беларусі» студэнты 8, 9 і 25 груп IV курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англіская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як другую замежную, наведалі пастаянную экспазіцыю музея архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» (г. Мінск).

У суправаджэнні экскурсавода Сняжаны студэнты ў рэжыме «дзень і ноч» здзейснілі займальнае падарожжа па найбольш значных славутасцях Беларусі: Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру, Нясвіжскаму і Мірскаму замкам, Ружанскаму палацу, Траецкаму Касцёлу ў вёсцы Гервяты, Брэсцкай крэпасці, Камянецкай вежы, нацыянальнаму парку «Белавежская пушча» і інш.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай знаёмства (у першую чаргу замежных) студэнтаў са значнымі аб’ектамі архітэктурна-гістарычнай спадчыны Беларусі, падахвочванні да вандровак па краіне. Наведванне аўтэнтычнай фотазоны «Беларуская хатка» садзейнічала падтрыманню цікавасці студэнтаў да развіцця і захавання традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў.

ytjyjy7kgyuj.jpg

fdsgvdgztrh.jpgtfjuyiugjiu.jpg

uiiloool.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image