22.10.2024 у рамках вывучэння тэмы «Ахова навакольнага асяроддзя. Асноўныя экалагічныя праблемы сучаснасці» студэнты 8, 9 і 25 груп, IV курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як другую замежную, правялі гутарку на тэму «Цудоўны свет вакол нас... Абаронім яго!».
Студэнты прадставілі групавыя і індывідуальныя праекты («Самыя прыгожыя птушкі Беларусі», «Флора і фаўна Беларусі», «Нацыянальныя паркі – здабытак Рэспублікі Беларусь», «Паасобны збор адходаў і смецця»); падзяліліся ўласнымі фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць бязмежную прыгажосць прыроды Беларусі, што змяняецца ў залежнасці ад пары года, з павевам ветра, прамянём святла; даведаліся пра магчымасць да 12 лістапада 2024 года прыняць удзел у Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», арганізаванай па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, мэта якой – дапамагчы аднавіць лясныя тэрыторыі, пацярпелыя ад разбуральнага ўрагану ўлетку. А зборка студэнтамі кармушак з экалагічнага матэрыялу (бярозавай фанеры) стала простым, але вельмі займальным спосабам унесці свой пасільны ўклад у ахову навакольнага асяроддзя.
Мэтамі мерапрыемства сталі павышэнне экалагічнай дасведчанасці студэнтаў, фарміраванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, а таксама развіццё навыкаў экалагічна адказных паводзін.




BY

