31 кастрычніка 2024 года ў рамках мерапрыемстваў да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ кафедра прыкладной лінгвістыкі правяла для замежных студэнтаў спецыяльнасці «Руская філалогія» вечар-партрэт «Людзі навукі: беларускія навукоўцы – вядомыя выпускнікі філфака», падчас якога старшы выкладчык Святлана Халілі-Квасава пазнаёміла студэнтаў з выдатнымі беларускімі вучонымі, жыццёвы шлях якіх цесна звязаны з філалагічным факультэтам, – Іванам Сямёнавічам Роўдам і Барысам Юсцінавічам Норманам.
Студэнты з вялікай цікавасцю паглядзелі ўрыўкі інтэрв'ю з вядомымі лінгвістамі, даведаліся пра факты іх біяграфіі, навуковыя дасягненні, публікацыі і ўзнагароды. Таксама замежныя студэнты з азартам выканалі «завочнае заданне» Івана Сямёнавіча і Барыса Юсцінавіча: займаліся супастаўляльным даследаваннем рускай, туркменскай і кітайскай моў, шукалі кампаненты нацыянальнай спецыфікі ў семантыцы слоў, даведаліся аб безэквівалентнай, фонавай лексіцы і моўных лакунах; паспрабавалі сябе ў ролі аўтараў «Энтымалагічнага слоўніка» і даведаліся аб прадуктыўных словаўтваральных мадэлях. У завяршэнні вечара, акунуўшыся ў атмасферу моўнай гульні, замежныя студэнты склалі, выкарыстоўваючы «тэлеграфны стыль», паэтычныя замалёўкі «Дзень замежнага студэнта-філолага».
Атмасфера сяброўства, захаплення, цікавасці да навукі і асоб вядомых беларускіх вучоных аб'яднала ўсіх прысутных на мерапрыемстве.




BY

