Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Еўразійскага конкурсу эсэ на англійскай мове "Erudite – 2023".
Тэма эсэ для прадстаўлення на конкурс – «It is our decisions not our conditions that determine our quality of life» – «Менавіта нашы рашэнні, а не ўмовы, вызначаюць якасць нашага жыцця».
Конкурс прымеркаваны да аб'яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году якасці".
Мэта правядзення конкурсу – прасоўванне ідэі асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты моўных спецыяльнасцей (асноўная замежная мова – англійская) вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Конкурс пройдзе ў вочна-завочным фармаце з 01.11 па 16.12.2024.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 01 снежня 2024 года падаць у Аргкамітэт адным файлам заяўку з тэкстам эсэ на электронны адрас
16 снежня 2024 года журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў пяці намінацыях: "The Best Essay" (галоўная намінацыя конкурсу) – I, II, III месца; "The Language Expert"; "The Most Logical Essay"; "The Most Original Essay"; "The Most Emotional Essay".
Работы пераможцаў і вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу (https://sites.google.com/view/bsu-essay-contest/), дыпломы ўручаны на афіцыйнай цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў. Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб яго правядзенні, узнагародах і патрабаваннях да эсэ можна тут.


BY

