18 лістапада 2024 года кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла для студэнтаў спецыяльнасці “Усходняя філалогія” (3-4 курсы) сустрэчу з прадстаўнікамі кампаніі ТАА «ДЖЭНЦІ-СПЕДЫШН», якая займаецца перавозкамі грузаў і праектнай лагістыкай. ТАА «ДЖЭНЦІ-СПЕДЫШН» з’яўляецца базавай арганізацыяй філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дадзенае мерапрыемства было скіравана на паглыбленне прафесійных ведаў і кампетэнцый студэнтаў-кітаістаў, узгадненне зместу і формы правядзення вытворчай перакладчыцкай практыкі, а таксама пытанняў размеркавання і працаўладкавання выпускнікоў спецыяльнасці “Усходняя філалогія”.






BY

