Сэрвісы

Віктарына "Краіны свету ад А да Я": Аб'яднанне культур і ведаў

Віктарына "Краіны свету ад А да Я": Аб'яднанне культур і ведаў

23.12.2024 у межах полікультурнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І.Ліхарад і студэнты 1 курса 25 групы філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у займальнай віктарыне "Краіны свету ад А да Я". Мерапрыемства рэалізоўвалася на аснове канцэпцыі "роўны навучае роўнага" з выкарыстаннем групавых форм работы і інтэрактыўных метадаў навучання. Студэнты з розных краін атрымалі магчымасць выказаць свой пункт гледжання, задаць пытанні, абмеркаваць значныя праблемы, і гэта зрабіла мерапрыемства не толькі пазнавальным, але і культурна насычаным.

Асноўнай мэтай віктарыны было фарміраванне ў навучэнцаў талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў. Студэнты атрымалі магчымасць паглыбіць веды ў геапалітычнай структуры, культуры, традыцыях і каштоўнасцях розных краін. Мерапрыемства стала платформай для абмену вопытам і думкамі, а таксама спрыяла развіццю навыкаў эфектыўнага сацыяльнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі замежных студэнтаў ва ўніверсітэцкае жыццё.

Удзельнікі віктарыны адказвалі на цікавыя пытанні, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм: ад геаграфічных асаблівасцяў краін да іх гістарычных падзей і культурных традыцый. Таксама былі падрыхтаваныя прэзентацыі, якія дапамагалі студэнтам лепш засвоіць матэрыял. Замежныя студэнты не толькі апісвалі свае родныя краіны, але і казалі пра ўнікальныя асаблівасці сваіх культур. У атмасферы дружбы і ўзаемаразумення ўдзельнікі больш да ведаліся пра краіны свету, іх народы і традыцыі. Па завяршэнні віктарыны былі падведзены вынікі. Студэнты адзначылі, што веды могуць аб'ядноўваць людзей і спрыяць узаемаразуменню паміж культурамі.

image0.jpeg

image4.jpeg

image2.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image