Кафедра замежнай літаратуры віншуе аспірантку Яніну Аляксееўну Аляксеенка і навуковага кіраўніка Ганну Міхайлаўну Бутырчык, загадчыка кафедры замежнай літаратуры, з атрыманнем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам за распрацоўку алгарытму даследавання сучаснага англамоўнага рамана аб У. Шэкспіры, што дазваляе вылучыць і сістэматызаваць жанравыя мадыфікацыі гісторыка-біяграфічнай прозы ХХI стагоддзя з улікам яе нацыянальнай спецыфікі. Распрацоўка значна пашырае методыку аналізу дакументальна-мастацкай прозы ў беларускім літаратуразнаўстве і садзейнічае вызначэнню аптымальных перакладчыцкіх стратэгій. Жадаем хутчэйшай абароны дысертацыі!
Навіны факультэта
АСПІРАНТКА КАФЕДРЫ ЗАМЕЖНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЯНІНА АЛЯКСЕЕНКА АТРЫМАЛА СТЫПЕНДЫЮ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Навіны факультэта


BY 
