Сэрвісы

ВЕДЫ НА КОНЧЫКАХ ПАЛЬЦАЎ: ЭКСКУРСІЯ ЗАМЕЖНЫХ СТУДЭНТАЎ У НАВУКОВУЮ БІБЛІЯТЭКУ

ВЕДЫ НА КОНЧЫКАХ ПАЛЬЦАЎ: ЭКСКУРСІЯ ЗАМЕЖНЫХ СТУДЭНТАЎ У НАВУКОВУЮ БІБЛІЯТЭКУ

24 студзеня 2025 г. замежныя студэнты 1 курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Руская філалогія», наведалі прымеркаваную да Дня беларускай навукі экскурсію-віктарыну «Святкуем Дзень навукі», якая праходзіла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Арганізавала дадзенае мерапрыемства дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі Сямірская Таццяна Уладзіміраўна.

Падчас экскурсіі-віктарыны замежныя студэнты не толькі праверылі свае веды аб гісторыі і дасягненнях беларускай навукі, але і пазнаёміліся з экспазіцыяй старадрукаў на стараславянскай, старабеларускай, лацінскай, рускай і еўрапейскіх мовах; апынуліся ў атмасферы навуковай творчасці ў кабінеце-музеі беларускага акадэміка і літаратара Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905-1969) і нават пагарталі факсімільнае выданне адной з найбольш рэдкіх і дарагіх кніг у свеце – «Птушкі Амерыкі» арнітолага і ілюстратара Дж. Дж. Адзюбона (1827). Вышыня гэтай унікальнай кнігі 127 сантыметраў: яе нязвыклыя памеры тлумачацца тым, што аўтар маляваў птушак у іх натуральную велічыню.

У кабінеце-музеі П. Ф. Глебкі ўдзельнікі экскурсіі ўбачылі мноства незвычайных экспанатаў, у прыватнасці, манументальны бюст акадэміка, выкананы вядомым беларускім скульптарам З. І. Азгурам; удакладнілі час па гадзінніку са скульптурным партрэтам А. С. Пушкіна; паглядзелі на бронзавую статуэтку з рускай тройкай, якую гаспадар кабінета калісьці атрымаў у падарунак ад Саюза пісьменнікаў БССР; патрымалі ў руках сапраўдны том «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона», а таксама атрымалі магчымасць пасядзець за рабочым сталом П. Ф. Глебкі і пераканацца ў тым, што быць навукоўцам не толькі адказна і прэстыжна, але і цікава.

Дадзенае мерапрыемства, несумненна, садзейнічае паглыбленню сацыякультурнай і сацыялінгвістычнай кампетэнцыі замежных студэнтаў.

jtyjytkjtfkt7kt7_1.jpg

jtyjytkjtfkt7kt7_2.jpg

jtyjytkjtfkt7kt7_3.jpg

jtyjytkjtfkt7kt7_4.jpg

jtyjytkjtfkt7kt7_5.jpg

jtyjytkjtfkt7kt7_6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image