Сэрвісы

ПУБЛІЧНАЯ АБАРОНА ДОКТАРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

ПУБЛІЧНАЯ АБАРОНА ДОКТАРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

14 лютага на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце адбылася абарона дысертацыі ў галіне медыявістыкі. Працу «Станаўленне аўтарскай самасвядомасці ў беларускім пісьменстве XVI–XVII стагоддзяў» на суісканне вучонай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура прадставіў на абарону вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў.  

Праца даследчыка выклікала шырокі рэзананс у навуковай супольнасці. Сярод прысутных на абароне былі не толькі выкладчыкі, аспіранты і студэнты філалагічнага факультэта БДУ, але і каля 20 навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнне наведалі прадстаўнікі навуковай эліты НАН Беларусі: Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі – шырока вядомы беларускі медыявіст, спецыяліст па літаратуры ХІ–XVIII стст., знаўца беларускіх летапісаў і творчасці Францыска Скарыны, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кандыдат філалагічных навук; Алена Сяргееўна Гурская – прадстаўніца літаратуразнаўчай школы НАН Беларусі, даследчыца беларускай лірыкі, кандыдат філалагічных навук. Спецыялістам па профілю дысертацыі выступіла Таццяна Іванаўна Шамякіна – член савета па абароне дысертацый Д 02.01.12, доктар філалагічных навук, прафесар, узнагароджаная медалём Францыска Скарыны.

Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным і навуковым узроўні, з адзінадушным прызнаннем годнасці прадстаўленага да абароны даследавання А. У. Бразгунова.

novl1018022025_1.jpeg

novl1018022025_2.jpeg

novl1018022025_3.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image