21.02.2025 у рамках духоўна-маральнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А.Мятліцкая і студэнты 1 курса 9 групы спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» правялі тэматычную гутарку «Вечныя каштоўнасці».
Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё маральнай самасвядомасці і адказнасці, стаўленне да чалавечага жыцця як вышэйшай каштоўнасці, стымуляванне маральных матываў паводзін і здольнасці расстаўляць прыярытэты.
У ходзе гутаркі ўдзельнікі сфармулявалі азначэнне паняцця "вечных каштоўнасцей". Працуючы ў міні-групах, студэнты агледзелі, а потым прадставілі аўдыторыі прыклады найбольш важных чалавечых каштоўнасцей, разам параўналі агучаныя прыклады і абмяняліся ацэначнымі меркаваннямі. На заключным этапе студэнты абмеркавалі, наколькі важна падтрымліваць гэтыя каштоўнасці і перадаваць іх наступным пакаленням.









BY

