Сэрвісы

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт - дружная сям'я моў» (06.01.2025–21.02.2025)

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт - дружная сям'я моў» (06.01.2025–21.02.2025)

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 06.01–21.02.2025 адбыўся конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям'я моў». Конкурс прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта і накіраваны на папулярызацыю факультэта і яго спецыяльнасцей сярод навучэнскай моладзі, абітурыентаў 2025 года.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Найбольш актыўны ўдзел у конкурсе прынялі студэнты першага і другога курса. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі стварылі творчыя працоўныя групы, здымалі і манціравалі відэа, арганізоўвалі сустрэчы з навучэнцамі школ, дзе прадстаўлялі свае праекты.

25.02.2025 прайшла выніковая канферэнцыя ўдзельнікаў конкурсу, на якой студэнты падзяліліся ўражаннямі аб сустрэчах са школьнікамі і прадэманстравалі свае праекты. 26.02.2025 адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу, былі аб'яўлены пераможцы па наступных намінацыях:

  • «Лепшы відэапраект»

Відэа – Баранава Анастасія, Дораш Эліна, Мішкевіч Улада 1 курс, 14 група, Славянская філалогія;

Відэа – Палхоўская Паліна, Міхайлоўская Крысціна, Шмань Павел 2 курс, 9 група, Рамана-германская філалогія.

  • «Самае прафесійнае відэа»

Відэа – Зязётка Ульяна, Хачыкян Джульета 1 курс, 14 група, Славянская філалогія;

Відэа – Якімава Яна 3 курс, 8 група, Рамана-германская філалогія.

  • «Самы арыгінальны сцэнарый»

Відэа – Мысіна Анастасія, Саковіч Ганна 1 курс, 6 група, Руская філалогія;

Відэа – Чарнова Юлія, Куніцына Дар'я, Доўляш Соф'я 1 курс, 14 група, Славянская філалогія.

  • «Самая крэатыўная прэзентацыя відэапраекта»

Відэа – Чарнова Юлія, Куніцына Дар'я, Доўляш Соф'я 1 курс, 14 група, Славянская філалогія;

Відэа – Шут Антон, Тарасевіч Валерыя, Цяленчанка Дар'я 1 курс, 6 група, Руская філалогія.

  • «Самае эмацыйнае відэа»

Відэа – Пахоменка Алена, Сямённік Аліна 1 курс, 6 група, Руская філалогія;

Відэа – Воўк Маргарыта, Бахерава Лізавета 1 курс, 13 група, Славянская філалогія, Замяткіна Алеся 1 курс, 14 група, Славянская філалогія.

Асноўным вынікам конкурсу можна лічыць папулярызацыю філалагічнага факультэта БДУ ў рэспубліцы. Азнаёміцца ​​з вынікамі конкурсу і работамі пераможцаў можна на Адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ, платформа DLS Moodle 

Аргкамітэт дзякуе ўсім удзельнікам і віншуе пераможцаў конкурсу.

ti2025-02-26_11-52-25-938_2.jpg

ti2025-02-26_11-52-25-938_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image