Сэрвісы

ТЭМАТЫЧНАЯ ГУТАРКА «Я – ГРАМАДЗЯНІН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» (ДА ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)»

ТЭМАТЫЧНАЯ ГУТАРКА «Я – ГРАМАДЗЯНІН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» (ДА ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)»

13.03.2025 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, накіраванага на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства В.М. Куліева правяла са студэнтамі 8 групы 4 курса спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія інфармацыйную гадзіну ў фармаце тэматычнай гутаркі на тэму "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Мэта мерапрыемства – садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскай пазіцыі, павышэнню прававой і інфармацыйнай культуры, інфармаванне студэнтаў аб іх грамадзянскіх правах і абавязках, асновах беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ладу.

У ходзе гутаркі абмяркоўваліся такія пытанні, як асноўныя функцыі Канстытуцыі, яе структура, правы, свабоды і абавязкі грамадзян, сістэма вышэйшых органаў улады, асновы прававога статусу асобы і іншыя. Студэнты прынялі актыўны ўдзел не толькі ў абмеркаванні тэмы, але і ў падрыхтоўцы да мерапрыемства: выступленні суправаджаліся якасна аформленай інфарматыўнай мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме.

Студэнты праявілі ўсвядомленую цікавасць да заяўленай тэмы і персанальную зацікаўленасць. Удзельнікі адзначылі важнасць ключавой ролі Канстытуцыі ў фарміраванні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, суверэнітэту і прызнанні Рэспублікі Беларусь паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.

Тэматычная гутарка прайшла ў прыязнай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да абмену меркаваннямі і прадуктыўнай дыскусіі.

 hnfcfynfctncftntunn.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image